Надрукаваць гэтую старонку
24.10.2019

У Астраўцы адкрылася яшчэ адно кафэ

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Чарговы элемент мазаікі складваемага горада энергетыкаў дадала Беларуская атамная электрастанцыя.

У адным будынку з інфармацыйным цэнтрам АЭС замест знаёмай многім «Кавярні» адкрылася кавярня «Элемент».

Утульная атмасфера, прыемная абстаноўка, прафесійны і ветлы персанал пацешаць Вас штодня з 11.00 да 23.00. А па пятніцах, суботах і нядзелях з 11.00 да 01.00.

Спадзяемся, што кафэ стане адным з любімых месцаў для сямейных урачыстасцяў астраўчан і гасцей горада. А сёння «Элемент» чакае сваіх першых наведвальнікаў!

Тэлефон для даведак: 7-49-81

Апошняя змена 24.10.2019

Галерэя малюнкаў