Надрукаваць гэтую старонку
10.10.2019

Чарговы прэс-тур прайшоў на Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Учора, 9 кастрычніка 2019 г. на Беларускай АЭС прымалі гасцей з замежжа - прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі з Турцыі, Літвы, Егіпта, Узбекістана, Расіі, Беларусі і іншых краін.

Прэс-мерапрыемства было прымеркавана да 24-га Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму і ўжо стала традыцыйным.

Зрэшты, зусім не традыцыйнай была праграма прэс-тура. Упершыню журналістам паказалі не толькі аб'екты атамнай электрастанцыі, але і падраздзяленні Міністэрства абароны і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, закліканых абараніць Беларускую АЭС як ад замахаў з паветра, так і ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый.

Аб дзейнасці і аснашчэнні зенітна-ракетнай часткі, якая ажыццяўляе супрацьпаветраную абарону АЭС, журналістам распавёў камандзір часткі Андрэй Доўбік. Прадстаўнікам СМІ былі прадэманстраваны навыкі асабістага складу часткі і ўзоры ўзбраення, якія забяспечаць надзейную абарону атамнай электрастанцыі.

У пажарнай аварыйна-выратавальнай частцы, якая знаходзіцца побач з атамнай электрастанцыяй, журналістам прадэманстравалі навыкі ратавальнікаў па ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі, а камандзір падраздзялення, Канстанцін Лазоўскі, распавёў пра гісторыю фарміравання ПАВЧ, яго дзейнасці і даў падрабязную характарыстыку тэхніцы і абсталяванню, якімі абсталявана частка МНС.

Наведваючы будаўнічую пляцоўку Беларускай АЭС, журналісты ацанілі ступень яе гатоўнасці і атрымалі неабходныя каментары кіраўнікоў цэхаў.

Па выніках прэс-тура адбылася прэс-канферэнцыя падчас якой на пытанні прадстаўнікоў СМІ адказалі дырэктар дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь Васіль Палюховіч, генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» Міхаіл Філімонаў і віцэ-прэзідэнт-дырэктар праекта па ўзвядзенню Беларускай АЭС АТ IК «АСЭ» Віталь Палянін.

Апошняя змена 10.10.2019

Галерэя малюнкаў