Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

03.10.2019

Узвядзенне БелАЭС падштурхнула развіццё новых тэхналогій у транспарце і будаўніцтве - Каранкевіч

Крыніца: БелТА

Будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі дало штуршок развіццю ў Беларусі новых тэхналогій у транспарце, будаўніцтве і ў іншых сферах. На гэта звярнуў увагу міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч, выступаючы сёння ў Маскве на міжнародным форуме "Расiйскi энергетычны тыдзень", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віктар Каранкевіч адзначыў, што паралельна з будаўніцтвам БелАЭС у краіне быў рэалізаваны маштабны праект па рэканструкцыі дзеючых і будаўніцтве новых высакавольтных ліній электраперадачы. "Гэта дазваляе ўжо забяспечыць пастаўку электраэнергіі ў любы рэгіён Беларусі ад атамнай электрастанцыі, - падкрэсліў ён. - І гэта дало пэўны імпульс па развіцці новых вытворчасцяў, у тым ліку энергаёмістых. Таксама створаны ўмовы па пашырэнні сферы і вобласці прымянення электрычнай энергіі ў краіне. Возьмем, да прыкладу, развіццё электратранспарту. У Мінску ўжо перавозяць пасажыраў сучасныя электробусы беларускай вытворчасці наўзамен традыцыйных аўтобусаў, якія працуюць на вуглевадародным паліве. Электрыфікуюцца ўчасткі чыгункі, актыўна развіваецца зарадная інфраструктура для аўтамабільнага транспарту. Развіваецца і будаўніцтва новых жылых дамоў з ужываннем электраацяпляльнага абсталявання, якое прыйшло наўзамен традыцыйным схемах цеплазабеспячэння ад кацельняў і ЦЭЦ, якія працуюць на вуглевадародным паліве. Таму ў цэлым гэта дасць магчымасць павысіць якасць і ўзровень жыцця ў краіне і акажа станоўчы ўплыў на навакольнае асяроддзе ўсяго рэгіёна".

Міністр асобна спыніўся на развіцці Астравецкага раёна, які стаў пляцоўкай для будаўніцтва БелАЭС. Ён адзначыў, што доля малога і сярэдняга бізнесу з моманту пачатку ўзвядзення станцыі павялічылася ў Астравецкім раёне ў два разы. "Беларуская АЭС фармуе амаль палову бюджэту Астравецкага раёна, - сказаў Віктар Каранкевіч. - З пачатку будаўніцтва АЭС была нададзена ўвага жыллёваму будаўніцтву: ўведзена каля 190 тыс. кв. м жылля, асаблівая ўвага надавалася аб'ектах сацыяльнай інфраструктуры, ўводзіліся дзіцячыя сады, школы, крамы, пабудаваны шматфункцыянальны спартыўны комплекс, што дазволіла значна павысіць якасць жыцця ў дадзеным рэгіёне. Астравец цяпер - сучасны горад энергетыкаў з развітой транспартнай і жыллёвай інфраструктурай".

Апошняя змена 03.10.2019
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы