Надрукаваць гэтую старонку
03.10.2019

Каранкевіч не выключае магчымасці пастаўкі электраэнергіі з БелАЭС ва Украіну

Крыніца: БелТА

Міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч не выключае магчымасці арганізацыі ў будучыні паставак электраэнергіі з Беларускай атамнай электрастанцыі ва Украіну. Аб гэтым ён сказаў сёння ў эфіры тэлеканала "Расія-24", прымаючы ўдзел у праходзячым у Маскве міжнародным форуме "Расiйскi энергетычны тыдзень", паведамляе БЕЛТА.

"Усё магчыма, па меншай меры, гэта пытанне ўзаемадзеяння суб'ектаў гаспадарання Беларусі і Украіны. Зараз зроблены пэўныя крокі па тэставым рэжыме пастаўкі, але казаць аб нейкіх канкрэтных аб'ёмах пастаўкі на ўкраінскі рынак пакуль заўчасна", - адзначыў міністр.

Віктар Каранкевіч падкрэсліў, што ўвод у строй Беларускай атамнай электрастанцыі дасць магчымасць павысіць надзейнасць працы энергасістэм усяго рэгіёна. "Пры наяўнасці попыту на электраэнергію ў суседніх краінах Беларуская энергасістэма будзе гатовая забяспечыць пастаўкі электраэнергіі, але ў межах тэхнічнай магчымасці", - заявіў ён.

Апошняя змена 03.10.2019