Надрукаваць гэтую старонку
03.10.2019

Першы блок БелАЭС знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці - Каранкевіч

Крыніца: БелТА

Першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці, на другім энергаблоку вядуцца будаўніча-мантажныя работы. Аб гэтым паведаміў міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч сёння ў Маскве на міжнародным форуме "Расiйскi энергетычны тыдзень", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі ажыццяўляецца ў цесным узаемадзеянні з дзяржкарпарацыяй "Расатам", які з'яўляецца лідэрам па пастаўках ядзерных тэхналогій у будаўніцтве атамных электрастанцый за мяжой, - адзначыў Віктар Каранкевіч. - У цяперашні час на Беларускай АЭС працуюць як беларускія, так і расійскія будаўнічыя арганізацыі. Першы блок мае высокую ступень гатоўнасці, практычна завершаны ўсе будаўніча-мантажныя работы, вядуцца наладачныя працы і перадпускавыя аперацыі. Па другім блоку працягваецца выкананне будаўніча-мантажных работ, мантаж тэхналагічнага абсталявання, выконваюцца электра - і цепламантажныя работы".

Міністр нагадаў, што найбольш прыдатным для Беларусі з улікам аналізу ўсіх аспектаў быў абраны расiйскі праект АЭС-2006 пакалення "тры плюс". Агульная сумарная магутнасць станцыі складзе 2400 МВт: будуць запушчаныя два энергаблокі па 1200 МВт.

Апошняя змена 03.10.2019