Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

24.09.2019

Да пытання аб збудаванні Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У сувязі са з'явіўшымiся ў некаторых сродках масавай інфармацыі публікацыямі, якія тычацца мантажу сістэмы кандыцыянавання на аб'ектах Беларускай АЭС, дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС» паведамляе наступнае.

Апублікаваныя факты выяўлены службай тэхнічнага нагляду дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ва ўстаноўленым парадку дзяржаўным прадпрыемствам «Беларуская АЭС» сумесна з АТ ВК «Атамбудэкспарт» праведзена службовае расследаванне. Усе заўвагі па мантажы сістэм кандыцыянавання Беларускай АЭС ліквідаваны. Службовыя асобы, вінаватыя ў парушэнні вытворчасці работ, выдалены з будаўнічай пляцоўкі.

У мэтах недапушчэння такіх дзеянняў перагледжана нарматыўная дакументацыя па арганізацыі ўваходнага кантролю паступаючых на будаўнічую пляцоўку Беларускай атамнай электрастанцыі прыбораў і абсталявання.

Варта адзначыць, што ў ходзе збудавання станцыі дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС», як заказчык, выкарыстоўвае сістэмны падыход да кантролю якасці работ на ўсіх этапах збудавання АЭС. Выяўленыя ў ходзе вытворчасці работ заўвагі, неадпаведнасці праектным рашэнням падлягаюць неадкладнай ліквідацыі, вінаватыя службовыя асобы падвяргаюцца выдаленню з будаўнічай пляцоўкі Беларускай АЭС.

Апошняя змена 24.09.2019
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы