Надрукаваць гэтую старонку
24.09.2019

Ход збудавання Беларускай АЭС разгледжаны на высокім узроўні

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч 24 верасня 2019 г. прыняў удзел у рабочай сустрэчы Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сяргея Румаса з генеральным дырэктарам Дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі «Расатам» Аляксеем Ліхачовым.

У ходзе мерапрыемства абмеркаваны пытанні будаўніцтва Беларускай АЭС. Паводле ацэнкі кіраўніка Дзяржкарпарацыі «Расатам» першы энергаблок знаходзіцца ў вышэйшай ступені тэхнічнай гатоўнасці. Бакамі выпрацаваны рашэнні па далейшым узаемадзеянні па ўводу ў працу першага энергаблока і працягу збудаванні другога энергаблока.

Напярэдадні, 23 верасня 2019 г., генеральны дырэктар Дзяржкарпарацыі «Расатам» Аляксей Ліхачоў наведаў пляцоўку будаўніцтва атамнай станцыі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, прадстаўнікі кіраўніцтва МНС і іншых профільных міністэрстваў, дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС», АТ IК АСЭ.

Апошняя змена 24.09.2019