Надрукаваць гэтую старонку
12.09.2019

Беларуская АЭС прымае ўдзел у выставе «Еўрарэгіён «Нёман 2019»

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

12 верасня 2019 г. у г. Гродна адкрылася ХХ Рэспубліканская універсальная выстава-кірмаш «Еўрарэгіён «Нёман 2019».

У рамках выставы-кірмашу прадстаўлена экспазіцыя прадукцыі і паслуг прадпрыемстваў з дэманстрацыяй і продажам тавараў, выстава турыстычных паслуг, механізм дзеяння бязвізавага рэжыму для замежных грамадзян на тэрыторыі Гродзенскай вобласці і іншыя напрамкі дзейнасці рэгіёну.

Традыцыйным удзельнікам выставы, як і іншых рэгіянальных мерапрыемстваў, з'яўляецца дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС».

На стэндзе прадпрыемства наведвальнікі выставы даведаюцца актуальную інфармацыю аб ходзе будаўніцтва Беларускай АЭС, а таксама атрымаюць адказы на пытанні, якія цікавяць, датычацца працы атамнай электрастанцыі, бяспекі праекта «АЭС 2006», развіцці атамнай энергетыкі ў свеце.

Аб гісторыі пабудовы першай беларускай атамнай электрастанцыі распавядзе відэафільм, які дэманструецца на стэндзе.

Выстава будзе доўжыцца да 14 верасня.

Апошняя змена 12.09.2019