Надрукаваць гэтую старонку
12.09.2019

У інфармацыйным цэнтры АЭС пабывалі кітайскія пагранічнікі

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Вайскоўцы пагранічных войскаў Кітайскай Народнай Рэспублікі, у суправаджэнні сваіх беларускіх калег са Смаргонскай пагранічнай групы 11 верасня 2019 г. наведалі інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС.

З экспазіцыяй цэнтра госці з Кітая азнаёміліся з вялікай цікавасцю, якая была прадыктавана не толькі патрэбай у агульных ведах аб атамнай энергетыцы, але і тым, што ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы з 2007 года паспяхова эксплуатуецца Цяньваньская АЭС, якая з'яўляецца найбліжэйшым прататыпам Беларускай атамнай электрастанцыі.

Кітайскія пагранічнікі даведаліся аб ходзе работ па ўзвядзенню АЭС, пазнаёміліся з асаблівасцямі праекта і яго бяспекай, а таксама атрымалі адказы на цікавячыя пытанні аб развіцці атамнай энергетыкі ў Еўропе.

Апошняя змена 12.09.2019