Надрукаваць гэтую старонку
10.09.2019

Старшакласнікі Гервяцкай школы наведалі інфармацыйны цэнтр АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У заключны дзень «Адзіных дзён бяспекі» інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС наведалі навучэнцы ДУА «Гервяцкая сярэдняя школа».

Аграгарадок Гервяты, знакаміты касцёлам Святой Тройцы, знаходзіцца побач з будаўнічай пляцоўкай Беларускай АЭС. З вышыні другога паверха школьнага будынка будуемую атамную станцыю можна нават убачыць. А бацькі многіх вучняў працуюць на будаўніцтве АЭС. Нядзіўна, што цікавасць да ўзводзімага энергетычнага аб'екта ў гервяцкiх школьнікаў вельмі вялікая. Каб яе задаволіць у поўнай меры, адміністрацыя навучальнай установы і запланавала паездку ў Інфармацыйны цэнтр АЭС.

Навучэнцам 9-10 класаў у цэнтры расказалі як аб прынцыпах работы атамнай электрастанцыі, так і аб яе бяспецы. А яшчэ пра тое, дзе і якую адукацыю можна атрымаць, каб у далейшым звязаць сваю працоўную дзейнасць з атамнай энергетыкай.

Апошняя змена 10.09.2019