Надрукаваць гэтую старонку
04.09.2019

Школьнікам аб бяспецы АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У рамках «Адзіных дзён бяспекі», якія праходзяць у нашай краіне з 1 верасня, інфармацыйны цэнтр АЭС наведалі навучэнцы 10-11 класаў школы №1 горада Астраўца.

Школьнікам распавялі пра тое, як працуе атамная электрастанцыя, як рыхтуюць персанал для кіравання АЭС, якія сістэмы бяспекі выкарыстоўваюцца на сучасных атамных станцыях і чым яны адрозніваюцца ад тых, якія выкарыстоўваліся на АЭС у Чарнобылі і Фукусіме.

Таксама старшакласнікі ўбачылі макет цеплавыдзяляльнай зборкі і самой АЭС. А каб замацаваць веды, захапілі з сабой маляўнічыя, ілюстраваныя буклеты пра Беларускую АЭС.

Адзіныя дні бяспекі працягваюцца і запісацца на бясплатную экскурсію ў Інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС яшчэ не позна.

Зрэшты, зрабіць гэта можна не толькі ў дні рэспубліканскай акцыі.

Апошняя змена 04.09.2019