Надрукаваць гэтую старонку
29.08.2019

Інфармацыйны цэнтр АЭС запрашае!

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У рамках «Адзінага рэспубліканскага дня бяспекі», які пройдзе з 1 па 10 верасня 2019 г., інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС запрашае на экскурсію ўсіх, каму цікавая тэма бяспекі атамнай электрастанцыі.

У інфармацыйным цэнтры вы даведаецеся, як нараджаецца ядзерная энергія; як змяніліся АЭС з часу аварыі ў Чарнобылі; якія сістэмы бяспекі прадугледжаны на сучасных атамных электрастанцыях; як АЭС ўплываюць на навакольнае асяроддзе і многае іншае, пра што вы не ведалі.

Вы ўбачыце, як выглядае ядзернае паліва, пакруціце педалі «велагенератараў» і «зазірнеце» унутр ахоўнай абалонкі рэактара.

А яшчэ ў нас вы пазнаёміцеся з сучаснымі праграмамі, якія дазваляюць разгледзець АЭС у дэталях прама на смартфоне ў сябе дома!

Чакаем вас у працоўныя дні з 8.00 да 17.00 па папярэдняй заяўцы, якую можна зрабіць па тэлефоне 8 (015 91) 77 9 75.

Прыходзьце і прыязджайце, сумна не будзе!

І так, грошай за экскурсіі мы не бярэм!

Апошняя змена 29.08.2019