Надрукаваць гэтую старонку
14.08.2019

Інфармацыя аб гібелі рабочага не адпавядае рэчаіснасці

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У сувязі з распаўсюджваемымі ў сетцы Інтэрнэт чуткамі аб, нібыта меўшай месца на будаўнічай пляцоўцы Беларускай АЭС, гібелі рабочага ў выніку няшчаснага выпадку, дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС» заяўляе, што дадзеная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.

Смерць кіроўцы падраднай арганізацыі, занятай на будаўніцтве Беларускай АЭС, адбылася ад натуральных прычын, звязаных з станам здароўя памерлага, па заканчэнні працоўнага дня, у бытавым памяшканні, па-за вытворчай пляцоўкі атамнай электрастанцыі.

Беларуская АЭС настойліва рэкамендуе прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі не давярацца сумнеўным крыніцам інфармацыі, прытрымлівацца этычных нормаў у падрыхтоўцы матэрыялаў, а таксама паважаць пачуцці людзей, якія страцілі блізкага чалавека.

Апошняя змена 14.08.2019