Надрукаваць гэтую старонку
16.07.2019

«Срэбная» ўзнагарода Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Чарговую ўзнагароду, на гэты раз «срэбнай» годнасці, заваявалі супрацоўнікі дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС». На спаборніцтвах санітарных дружын Гродзенскай вобласці, якія прайшлі 12 ліпеня ў абласным цэнтры на базе вучэбна-тактычнага палігона пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада ўпраўлення МНС, каманда Беларускай АЭС заняла 2-е месца.

«Срэбная» ўзнагарода Беларускай АЭС Гродзенскае ўпраўленне МНС

У спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 300 спецыялістаў прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці, пераможцаў раённых этапаў спаборніцтваў санітарных дружын.

Кожная каманда павінна была пераадолець 6 этапаў, падчас якіх аказвалася першая медыцынская дапамога умоўнай пацярпелым.

Суддзі таксама ацэньвалі табельнае аснашчэнне санітарнай дружыны, умення працаваць у ачагу камбінаванага паражэння, хімічнага паражэння, у ачагу інфекцыйнага захворвання і іншыя навыкі. Удзельнікі прайшлі праверку тэарэтычных ведаў і прадэманстравалі здольнасці ў творчым конкурсе.

Санітарная дружына Беларускай АЭС, у складзе: Вараб'ёвай І.В., Парамонавай М.С., Шардыка Ю.С., Крышневай М.В., Гегеня Е.Н., Шаблоўскай А.Г. і Давыдчык М.М., Кавалёвай В.Ю., Міхайлавай Я.У. Церашковай Н.А., Варановіч А.Л., Сарока О.В., Цвятковай М.А., Цярэшка А.І. заваявала прызавыя месцы на чатырох этапах, а па выніках усіх спаборніцтваў заняла 2-е агульнакаманднае месца, апярэдзіўшы шматлікія санітарныя дружыны вобласці. А камандзір каманды Вараб'ёва І.В. стала трэцяй у намінацыі камандзіраў.

Вялікі ўклад у падрыхтоўку каманды ўнеслі: кіраўніцтва прадпрыемства, Астравецкая цэнтральная раённая бальніца, Астравецкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

Віншуем каманду з паспяховым выступленнем і жадаем перамогі ў наступных спаборніцтвах!

Апошняя змена 16.07.2019