Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

08.07.2019

Горад маладосці. Урачыстае адкрыццё ІІІ працоўнага семестра пройдзе ў Астраўцы

Крыніца: Прэс-служба Мінэнерга

Адкрыццё III працоўнага семестра на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі адбудзецца 9 ліпеня 2019 г. больш за 250 байцоў студатрадаў Беларусі і Расіі ўвайшлі ў склад зводнага студэнцкага будаўнічага атрада імя двойчы Героя Савецкага Саюза, маршала Мікалая Іванавіча Крылова, пад камандаваннем якога ў ліпені 1944 г. праходзіла вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Астравецкага раёна.

Сёлета моладзь будзе працаваць не толькі на беларускай атамнай электрастанцыі, але і на аб'ектах сацыяльнай інфраструктуры ў горадзе моладзі Астраўцы. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб Усебеларускай маладзёжнай будоўлі» ад 20 мая 2019 г. № 190 будуемым аб'ектам сацыяльнай інфраструктуры Астраўца прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі на перыяд іх будаўніцтва: запланавана ўзвядзенне шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу, крытай лядовай пляцоўкі, школы, бальніцы, дзіцячага сада, аўтавакзала.

Падчас мерапрыемства адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння сімвалічных працоўных пуцёвак лінейным студэнцкім атрадам, наведванне аб'ектаў працы байцоў будатрадаў.

Апошняя змена 08.07.2019
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы