Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

04.07.2019

Калектыў Беларускай АЭС прыняў удзел у святкаванні Дня Незалежнасці

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Кожны калектыў моцны сваімі традыцыямі. Сваімі традыцыямі «абрастае» і калектыў Беларускай атамнай станцыі. Адна з такіх традыцый - удзел у раённых мерапрыемствах, прысвечаных дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь.

3 ліпеня - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, але для Астраўца гэта яшчэ і Дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, таму свята ў Астраўцы адзначаецца з вялікім размахам.

Святочныя мерапрыемствы пачаліся раніцай, а скончыліся за поўнач. Не ўбаку апынуліся і работнікі першай у краіне атамнай станцыі. Акрамя традыцыйнага ўдзелу ў тэатралізаваным шэсці, мітынгу і ўскладанні кветак да помніка жыхарам Астравецкага раёна, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі працоўнага калектыву адзначыліся і ў іншых святочных мерапрыемствах.

У «заплыве на чым патрапіла» экіпаж Беларускай АЭС стаў самым хуткім, а ў спаборніцтвах па пляжным валейболе Максім Ачарэтаў у пары з адным з жыхароў Астраўца (прозвішча, імя пакуль невядомыя) у складзе каманды ад Беларускай АЭС занялі агульнакаманднае трэцяе месца.  А вайскоўцы і тэхніка вайсковых частак, якія стаяць на абароне атамнай станцыі, прынялі ўдзел ва ўрачыстым праходжанні вайсковых падраздзяленняў.

Апошняя змена 04.07.2019
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы