Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

26.06.2019

Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Віктар Каранкевіч правёў сустрэчу з дэлегацыяй Венгрыі

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

25 чэрвеня 2019 г. міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Віктар Каранкевіч правёў сустрэчу з дэлегацыяй Венгрыі на чале з міністрам па пытаннях планавання, будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю новых рэактараў АЭС «Пакш - 2» Янашам Шулі, якая знаходзіцца з рабочым візітам у Беларусі. У складзе венгерскай дэлегацыі прысутнічалі дзяржаўны сакратар Атыла Чаба Бечкехазі, галоўны ўрадавы саветнік офіса Прэм'ер-міністра Эрне Кешкень, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Венгрыі ў Беларусі Жолт Чутара і іншыя. З беларускага боку ў сустрэчы прынялі ўдзел намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, прадстаўнікі Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Мінэнерга, ДВА «Белэнерга», МЗС, Дзяржатамнагляду МНС.

Бакі абмеркавалі пытанні магчымага супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы, у тым ліку атамнай энергетыцы. Дасягнуты дамоўленасці аб арганізацыі далейшага ўзаемадзеяння. «Мы гатовыя абмяркоўваць цiкавячыя вас пытанні, якія тычацца будаўніцтва Беларускай АЭС, і дзяліцца наяўным вопытам у рэалізацыі нацыянальнай ядзернай энергетычнай праграмы», - падкрэсліў Міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.

Напярэдадні візіту ў Мінэнерга, 24 чэрвеня, венгерская дэлегацыя наведала г. Астравец, дзе ў цяперашні час вядзецца актыўнае будаўніцтва жылля і аб'ектаў сацкультбыту, і пляцоўку будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі. Гасцям прадэманстраваны вопыт па стварэнні інфраструктуры для будаўнікоў і абслуговага персаналу АЭС у горадзе энергетыкаў. Удзельнікі венгерскай дэлегацыі атрымалі падрабязную інфармацыю аб працы інфармацыйнага цэнтра станцыі, наведалі поўнамаштабны трэнажор у вучэбна-трэніровачным цэнтры, а таксама шэраг аб'ектаў на пляцоўцы будаўніцтва станцыі. Адбыўся дыялог венгерскай дэлегацыі з беларускімі калегамі, падчас якога шырока абмяркоўваліся пытанні, якія цікавяць венгерскі бок.

Міністр па пытаннях планавання, будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю новых рэактараў АЭС «Пакш-2» Янаш Шулі пажадаў беларускім калегам працоўных поспехаў і пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей, падзякаваўшы за гасціннасць і прафесійнае інфармаванне. Кіраўнік дэлегацыі адзначыў: «Мы прыехалі ў Беларусь не з мэтай даваць экспертную ацэнку, а каб вывучыць станоўчы вопыт рэалізацыі такога сур'ёзнага праекта. Вопыт беларускага боку па стварэнні ўмоў для пражывання і паспяховай працы на такім важным аб'екце, як АЭС, велізарны, і, улічваючы супастаўнасць маштабаў будаўніцтва, можа быць выкарыстаны пры арганізацыі работ на АЭС «Пакш-2».

Пакш - невялікі старадаўні гарадок на беразе Дуная з насельніцтвам каля 20 тысяч жыхароў, у пяці кіламетрах ад якога знаходзіцца дзеючая атамная электрастанцыя. Будаўніцтва першага з чатырох энергаблокаў ВВЭР-440 АЭС «Пакш» пачалося ў 1974 годзе. Венгрыя пачынае ўзвядзенне двух новых энергаблокаў ВВЭР-1200.

Апошняя змена 26.06.2019
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы