Надрукаваць гэтую старонку
31.05.2019

Ветэраны-энергетыкі Гродзенскай энергасістэмы наведалі Беларускую АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Другі раз група ветэранаў-энергетыкаў Гродзенскай энергасістэмы наведала дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС».

Пенсіянеры РУП «Гроднаэнерга» з вялікай цікавасцю азнаёміліся з экспазіцыяй інфармацыйнага цэнтра і пабывалі ў вучэбна-трэніровачным цэнтры першай беларускай атамнай электрастанцыі, дзе ажыццяўляецца падрыхтоўка персаналу.

У ходзе размовы з супрацоўнікамі інфармацыйнага цэнтра, вучэбна - трэніровачнага цэнтра, а гэтак жа з маладымі спецыялістамі першай у краіне атамнай электрастанцыі, ветэраны змаглі атрымаць вычарпальныя адказы аб ходзе збудавання атамнай станцыі, прынцыпах яе працы і бяспекі.

Наведванне неагатычнага касцёла Святой Тройцы ў Гервятах дадало станоўчых эмоцый у насычаны дзень.

 

Апошняя змена 31.05.2019