Надрукаваць гэтую старонку
02.05.2019

Беларуская АЭС прымае ўдзел у выставе «СМІ ў Беларусі»

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

2 мая 2019 года дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС» трэці раз прымае ўдзел у XXIII Міжнароднай спецыялізаванай выставе «СМІ ў Беларусі». На стэндзе прадпрыемства можна азнаёміцца з газетай Беларускай АЭС «Энергія стварэння», інфармацыйнымі буклетамі аб будаўніцтве атамнай электрастанцыі, а таксама прыняць удзел у інтэрактыўнай гульні «Збяры АЭС» і даведацца пра асаблівасці праекта з дапамогай мабільнага дадатку «VVER-1200».

3 і 4 мая дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС» працягне выставачную працу на калектыўным стэндзе Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

Апошняя змена 02.05.2019

Галерэя малюнкаў