Надрукаваць гэтую старонку
25.04.2019

На першым энергаблоку БелАЭС пачалася загрузка імітатараў цеплавыдзяляльных зборак

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У адпаведнасці з графікам вытворчасці работ на першым энергаблоку Беларускай АЭС прыступілі да загрузкі імітатараў цеплавыдзяляльных зборак у рэактар. Гэта адзін з найважнейшых працэсаў на этапе падрыхтоўкі рэактарнай устаноўкі да этапу халоднай і гарачай абкаткі.

Імітатары ТВС з'яўляюцца дакладнай копіяй цеплавыдзяляльных зборак, цалкам паўтараюць іх канструкцыю, але не ўтрымліваюць ядзернага паліва. Яны выкарыстоўваюцца замест штатных ТВС падчас пусканаладачных работ на этапе халоднай і гарачай абкаткі рэактарнай ўстаноўкі.

Па стане на 25 красавіка 2019 г.ужо загружана каля 75 штук з 163.

 

Апошняя змена 25.04.2019