Надрукаваць гэтую старонку
24.04.2019

Семінар Міністэрства аховы здароўя прайшоў на Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

24 красавіка 2019 у інфармацыйным цэнтры Беларускай АЭС прайшоў рэспубліканскі семінар Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь на тэму: «Асновы радыяцыйнай і ядзернай бяспекі».  У мерапрыемстве прынялі ўдзел спецыялісты дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС».

Працу семінара адкрылі начальнік аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Мароз Эдуард Анатольевіч і намеснік старшыні Астравецкага раённага выканаўчага камітэта Свіла Віктар Збігневіч.

На семінары былі разгледжаны пытанні асноўных змяненняў у заканадаўстве Рэспублікі Беларусь па радыяцыйнай бяспецы ў сферы рэгулявання Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, а таксама шляхі аптымізацыі радыяцыйна-гігіенічнага маніторынгу насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

Спецыялісты Беларускай атамнай электрастанцыі выступілі з прэзентацыямі, галоўнай тэмай якіх стала забеспячэнне радыяцыйнай і ядзернай бяспекі на Беларускай АЭС.

У рамках семінара ўдзельнікі пазнаёміліся з экспазіцыяй інфармацыйнага цэнтра.

Мерапрыемства завяршылася наведваннем пляцоўкі будаўніцтва Беларускай АЭС і знаёмствам з працай вучэбна-трэніровачнага цэнтра РУП «Беларуская АЭС».

Апошняя змена 24.04.2019

Галерэя малюнкаў