Надрукаваць гэтую старонку
25.03.2019

Беларуская АЭС прыме ўдзел у XI Міжнародным Форуме АТАМЭКСПА 2019

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

На пляцоўках форуму праходзяць шматлікія дзелавыя сустрэчы, устанаўліваюцца рабочыя кантакты, падпісваюцца партнёрскія пагадненні і кантракты.

У дадатак да асноўнай праграмы для ўдзельнікаў Форуму арганізуюцца тэхнічныя туры на атамныя станцыі і іншыя аб'екты атамнай галіны. Фармат форуму ўключае выставу і кангрэс з шырокай дзелавой праграмай. Прадстаўнікі беларускай атамнай станцыі прымуць удзел у мерапрыемствах форуму пяты раз.

«АТАМЭКСПА-2019» пройдзе пад дэвізам «Атамныя тэхналогіі для лепшага жыцця». Другі раз адной з галоўных падзей стане цырымонія ўручэння прэміі «ATOMEXPO AWARDS». Гэтая міжнародная прафесійная ўзнагарода прысуджаецца кампаніям/арганізацыям за ўклад у развіццё і выкарыстанне атамных тэхналогій для дабра чалавецтва. У 2018 годзе з мноства суіскальнікаў, пераможцам у намінацыі «Лепшы старт» прызнаны праект будаўніцтва Беларускай АЭС.

 

Апошняя змена 25.03.2019