Надрукаваць гэтую старонку
12.03.2019

Беларусь афіцыйна не атрымлівала прапановы прэм'ер-міністра Літвы па БелАЭС

Крыніца: БелТА

Беларускі бок афіцыйна не атрымліваў прапановы прэм'ер-міністра Літвы адносна будаўніцтва ў рэспубліцы атамнай электрастанцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

"Па стане на 11 сакавіка 2019 года беларускі бок афіцыйна не атрымліваў прапановы прэм'ер-міністра Літвы. У выпадку атрымання такога запыту сваю пазіцыю і аргументы Рэспубліка Беларусь агучыць у афіцыйным адказе і не мае намеру трансляваць яе ў СМІ", - адзначылі ў прэс-службе.

У некаторых літоўскіх і беларускіх СМІ мусіруецца сцвярджэнне, што прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс Скверняліс накіраваў ліст прэм'ер-міністру Беларусі Сяргею Румасу з прапановай па атамнай электрастанцыі, якая будуецца ў Беларусі.

Чытаць 576 разоў Апошняя змена 12.03.2019
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)