Надрукаваць гэтую старонку
05.03.2019

Мерапрыемства ВАА АЭС прайшло на беларускай атамнай электрастанцыі

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС» сумесна з маскоўскім цэнтрам сусветнай асацыяцыі арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя электрастанцыі (ВАА АЭС-МЦ), правялі рабочую сустрэчу на базе Беларускай атамнай электрастанцыі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел спецыялісты рамонтных службаў атамных электрастанцый Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Расіі, Славакіі, Украіны, спецыялісты АТ «Атамтэхэнерга» (РФ), ААТ «Белэнергарамналадка».

Падчас рабочай сустрэчы абмеркаваныя актуальныя пытанні арганізацыі і правядзення рамонтных работ на абсталяванні атамных станцый, праграмы ВАА АЭС, а таксама вынікі партнёрскіх праверак станцый.

Па выніках працы ўдзельнікі сустрэчы выказалі падзяку дырэктару Беларускай АЭС і кіраўніцтву ВАА АЭС-МЦ за высокі ўзровень арганізацыі мерапрыемства і канструктыўную працу.

 

Апошняя змена 05.03.2019