Надрукаваць гэтую старонку
26.02.2019

Школьнікі знаёмяцца з бяспекай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У рамках мерапрыемстваў «Адзінага дня бяспекі», якія праходзяць у Беларусі з 20 лютага па 1 сакавіка, школьнікі Астравецкага раёна працягваюць знаёмства з беларускай атамнай электрастанцыяй.

25-26 лютага Інфармацыйны цэнтр АЭС наведалі навучэнцы і педагогі Рымдзюнскіх сярэдніх школ. У гэтым населеным пункце на працягу стагоддзяў кампактна, у міры і згодзе пражываюць прадстаўнікі беларускай і літоўскай нацыянальнасцяў. Таму і школ у аграгарадку дзве: з беларускай мовай навучання і з літоўскай мовай навучання. І размяшчаюцца яны пад дахам аднаго будынка.

Навучэнцы азнаёміліся з экспазіцыяй інфармацыйнага цэнтра з якой даведаліся пра тое, як працуе сучасная АЭС, як забяспечваецца яе бяспека, які ўплыў атамная электрастанцыя аказвае на навакольнае асяроддзе.

І вядома ж, у гэтыя дні не абышлося без эксплуатацыі любімых экспанатаў дзятвы – ровараў-генератараў электраэнергіі.

Апошняя змена 26.02.2019

Галерэя малюнкаў