Надрукаваць гэтую старонку
19.02.2019

Дазвол на выкананне работ з выкарыстаннем атамнай энергіі атрымалі службовыя асобы Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

15 лютага 2019 г. у Дэпартаменце па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь уручаны дазволы на права вядзення работ пры ажыццяўленні дзейнасці па выкарыстанні атамнай энергіі кіраўнікам і адказным службовым асобам дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС».

Дазвол атрымалі генеральны дырэктар прадпрыемства Міхаіл Васільевіч Філімонаў, а таксама шэраг службовых асоб службы галоўнага інжынера атамнай электрастанцыі і службы бяспекі АЭС.

 

Апошняя змена 19.02.2019