Надрукаваць гэтую старонку
18.02.2019

Адзіныя дні бяспекі пройдуць у Беларусі

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У мэтах развіцця ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем і прапаганды бяспечных умоў пражывання насельніцтва з 20 лютага 2019 па 01.03.2019 у Рэспубліцы Беларусь пройдуць адзіныя дні бяспекі.

У рамках правядзення акцыі ў арганізацыях і на прадпрыемствах пройдуць практычныя мерапрыемствы па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару. У працоўных калектывах і ўстановах адукацыі будуць праведзены заняткі па пытаннях прапаганды электрабяспекі, выкананні правілаў карыстання газам у побыце, бяспецы Беларускай атамнай электрастанцыі.

Апошняя змена 18.02.2019