Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

21.12.2018

Работы на БелАЭС ідуць па графіку - Мінэнерга

Крыніца: БелТА

Працы на Беларускай АЭС ідуць па графіку, паведаміў сёння журналістам міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць графік работ, і павінна быць зроблена ўсё, каб ён выконваўся ва ўстаноўленыя тэрміны. Цяпер ён выконваецца. Кантрольны пункт, калі павінен быць уведзены першы энергаблок, - снежань 2019 года", - сказаў Віктар Каранкевіч.

Гатоўнасць першага энергаблока Беларускай АЭС складае 85%, другога-65%.

Будаўніча-мантажныя працы вядуцца на ўсіх аб'ектах і збудаваннях першага і другога энергаблокаў Беларускай АЭС, задзейнічаны 33 субпадрадныя арганізацыі: 19 беларускіх і 14 расійскіх. Колькасць будаўнічага і мантажнага персаналу складае больш за 7 тыс. чалавек. З пачатку будаўніцтва выкладзена 97% ад запланаванага аб'ёму бетону, змантавана 99% арматуры.

На першым блоку БелАЭС завяршаюцца агульнабудаўнічыя работы, актыўна вядуцца электрамантажныя і цепламантажныя. Мантаж асноўнага тэхналагічнага абсталявання знаходзіцца ў стадыі завяршэння. Працягваюцца пусканаладачныя работы, выконваюцца тэхналагічныя аперацыі, звязаныя з падрыхтоўкай тэхналагічных сістэм да гідравыпрабавання і цыркуляцыйных прамыванняў. Што тычыцца будаўніцтва другога блока, то зманціравана асноўнае абсталяванне рэактарнай устаноўкі, вядзецца мантаж тэхналагічных трубаправодаў, мантаж сістэм турбіны.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю у 2019 годзе, другі - у 2020 годзе.

© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы