Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

30.08.2018

Чытайце ў свежым нумары часопіса «Энергетычная стратэгія»

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У першую нядзелю верасня работнікі нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці традыцыйна адзначаюць сваё прафесійнае свята. Гэты нумар часопіса адкрываюць прывітаннi Першага намесніка Міністра энергетыкі В. М. Каранкевіча і генеральнага дырэктара ДВА «Белпалівагаз» Л. І. Рудзінскага работнікам і ветэранам газавай і паліўнай прамысловасці Беларусі.

У рубрыцы Навіны увазе чытачоў прапануецца шырокі спектр інфармацыі аб развіцці ТЭК, у тым ліку ў галіне тарыфнай палітыкі, ўкаранення інавацыйнага абсталявання і тэхналогій, міжнароднага супрацоўніцтва, здабычы і перапрацоўкі торфу.

Пытанням фарміравання агульных рынкаў энергарэсурсаў ЕАЭС прысвечана інтэрв'ю дырэктара Дэпартамента энергетыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі Л. В. Шэнца інфармацыйнаму агенцтву БЕЛТА.

Навіны сусветнай энергетыкі прадстаўлены прагнозамі міжнародных экспертаў аб глабальных тэндэнцыях у энергетычнай сферы, сітуацыі на сусветных рынках газу і нафты, перспектывы энергетычнага супрацоўніцтва Еўропы і ЗША.

У рубрыцы Электраэнергетыка чытайце актуальны артыкул аб інавацыйных падыходах да зніжэння страт электраэнергіі на яе транспарт у электрасетках, а таксама публікацыю аб методыцы вызначэння зыходных паказчыкаў для аналізу эфектыўнасці працы ПДУ.

Аўтар артыкула «Інавацыі і новыя тэхнічныя рашэнні ў газазабеспячэнні» (рубрыка Газазабеспячэнне) дзеліцца вопытам УП «Віцебскаблгаз» у галіне тэхнічнага пераўзбраення і ўдасканалення вытворчых працэсаў з выкарыстаннем тэндэнцый сусветнай практыкі абслугоўвання сетак газазабеспячэння.

Для работнікаў, адказных за электра - і цеплагаспадарку спажыўцоў, прызначана інфармацыя ў рубрыцы У нататнік галоўнага энергетыка. У гэтым нумары часопіса спецыялісты энерганагляду тлумачаць парадак выдачы заключэнняў аб адпаведнасці прымаемага ў эксплуатацыю аб'екта праектнай дакументацыі, патрабаванням бяспекі і эксплуатацыйнай надзейнасці і аб магчымасці ўводу ў эксплуатацыю электра - і (або) цеплаустановак; нагадваюць патрабаванні ТНПА да персаналу, які забяспечвае эксплуатацыю цеплаустановак і цеплавых сетак спажыўцоў, а таксама прапануюць падыход да разліку умоўнага перарасходу паліва на цеплакрыніцах спажыўца пры непрацуючых САР.

Навука – энергетыцы. Увазе чытачоў прапануецца другая частка матэрыялу, прысвечанага вызначэнню супраціваў кабельных ліній, якія складаюцца з кабеляў з ізаляцыяй з пашытага поліэтылену. У артыкуле прыводзяцца вынікі разліку супраціваў КЛ 10 кВ для тыповых выпадкаў. Працягвае рубрыку матэрыял, які выкладае канцэптуальныя палажэнні новых падыходаў да ацэнкі тэхнічнага стану актываў энергасістэм.

Стандартызацыя ў энергетыцы. У гэтым нумары публікуюцца каментары да шэрагу новых ТНПА, у прыватнасці да Змены № 2 ТКП 339-2011, новым стандартам ДВА «Белэнерга» ў галіне кантролю і назірання за металам, галіновым стандартам, які ўстанаўлівае нормы і патрабаванні да арганізацыі эксплуатацыі і тэхнічнага абслугоўвання газатурбінных установак, а таксама да новай рэдакцыі Палажэння аб службах рэлейнай абароны і электрааўтаматыкі.

Спецыялістаў, чыя дзейнасць звязана з юрыдычнымі аспектамі энергетыкі, зацікавяць матэрыялы рубрыкі Права, дзе прадстаўлены агляд новых заканадаўчых актаў, якія ўступілі ў дзеянне або прынятых у ліпені–жніўні.

Больш падрабязна са зместам часопіса «Энергетычная стратэгія» можна азнаёміцца тут.

Апошняя змена 30.08.2018
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы