Надрукаваць гэтую старонку
23.08.2018

Дэлегацыя горада Шанхай наведала Беларускую АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

21 жніўня 2018 г. дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС» наведала дэлегацыя офіса ядзернай энергіі Шанхая (Кітайская Народная Рэспубліка). Мэтай візіту з'яўлялася абмеркаванне магчымых напрамкаў супрацоўніцтва.

Кітайская дэлегацыя на чале з намеснікам начальніка Камітэта эканомікі і інфарматызацыі г. Шанхай Вэй Пінам азнаёмілася з экспазіцыяй інфармацыйнага цэнтра Беларускай АЭС, зрабіла аглядную экскурсію па г. Астраўцу, а таксама наведала вучэбна-трэніровачны цэнтр атамнай электрастанцыі, дзе праходзіць падрыхтоўка персаналу.

Адбыліся перамовы з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў Беларускай АЭС, у ходзе якіх абмяркоўваліся перспектыўныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва.