Надрукаваць гэтую старонку
04.07.2018

Супрацоўнікі Беларускай АЭС адсвяткавалі Дзень Незалежнасці

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Кіраўнікі і спецыялісты ўсіх вытворчых падраздзяленняў РУП «Беларуская атамная электрастанцыя», а таксама члены іх сем'яў прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 3 ліпеня ў г. Астраўцы.

Святкаванні пачаліся з урачыстага шэсця ветэранаў, кіраўнікоў раёна, вайскоўцаў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і прадпрыемстваў Астравецкага раёна да помніка савецкім воінам і партызанам. Асобнай калонай,  пад сцягамі з сімволікай Беларускай АЭС, прайшлі супрацоўнікі прадпрыемства, на чале з генеральным дырэктарам М. В. Филимоновым.

Ля помніка адбыўся ўрачысты мітынг, у ходзе якога быў узняты дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. У ліку грамадзян, якім быў прадастаўлены гонар ўзняцця сцяга, знаходзіўся і намеснік начальніка цэха па рамонце Дзмітрый Лагун.

Ад імя прадпрыемства кветкі да помніка воінам-вызваліцелям усклаў генеральны дырэктар РУП «Беларуская атамная электрастанцыя» М. В. Філімонаў.

Галерэя малюнкаў