Надрукаваць гэтую старонку
18.06.2018

Парламентарыі на пляцоўцы будаўніцтва АЭС

Крыніца: Астравецкая праўда

Аб'екты Беларускай атамнай станцыі наведалі члены Савета Рэспублікі пад кіраўніцтвам яго старшыні Міхаіла Уладзіміравіча Мясніковіча і з удзелам старшыні Гродненсокго аблвыканкама Уладзіміра Васільевіча Краўцова.

Ўстойлівы эканамічны рост краіны забяспечвае перш за ўсё яе энергетычная бяспека - і заканамерна, што парламентарыяў у Астраўцы цікавіла перш за ўсё збудаванне Беларускай АЭС, яе бяспека, тэрміны ўводу ў эксплуатацыю, прагназуемая цана на энерганосьбіты. Падчас экскурсіі па інфармацыйным цэнтры АЭС, будаўнічай пляцоўцы АЭС, вучэбна-трэніровачнаму цэнтру члены Савета Рэспублікі змаглі атрымаць вычарпальную інфармацыю па цікавячых іх пытаннях.

У   пасяджэнні Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання прынялі ўдзел не толькі члены Савета Рэспублікі Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, але і члены ўрада або іх намеснікі, а таксама старшыні раённых Саветаў дэпутатаў усіх раёнаў Гродзеншчыны і Брэстчыны.

Апошняя змена 18.06.2018

Галерэя малюнкаў