Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

09.01.2018

Беларуская АЭС – дзецям

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Напярэдадні навагодніх святаў выхаванцы дзяржаўнай адукацыйнай ўстановы «Варнянскі дзяржаўны дзіцячы сацыяльны прытулак» атрымалі падарункі ад дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС».

У рамках Рэспубліканскай акцыі «Цуды на Каляды» першасная арганізацыя грамадскага аб'яднання «БРСМ» Беларускай АЭС правяла акцыю па зборы адзення, цацак, канцылярскіх прыладаў для выхаванцаў прытулку, а таксама набыла пральную машыну на добраахвотныя ахвяраванні супрацоўнікаў прадпрыемства.

Ад імя калектыву Беларускай АЭС падарункі прытулку перадала намеснік генеральнага дырэктара – начальнік аддзела кадраў Марына Лявонаўна Пылінская.

А ў апошні тыдзень адыходзячага 2017 года актывісты пярвічкі «БРСМ» Беларускай АЭС у ролі Дзеда Мароза і Снягуркі наведалі больш за 150 дзяцей работнікаў прадпрыемства і правялі два навагодніх свята для дзяцей.

Апошняя змена 09.01.2018
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы