Надрукаваць гэтую старонку
22.03.2017

Пасол Японіі наведаў інфармацыйны цэнтр АЭС

Крыніца:
22 сакавіка інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС у г. Астравец наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Японіі ў Літоўскай Рэспубліцы Toyoei Shigeeda.

Спадар амбасадар, у суправаджэнні супрацоўнікаў амбасады Японіі, азнаёміўся з экспазіцыяй інфармацыйнага цэнтра, якая характарызуе асаблівасці праекта Беларускай АЭС, сістэмы бяспекі, якія прымяняюцца ў праекце, прынцыпы работы атамнай электрастанцыі.

Дыпламата таксама цікавілі пытанні выбару пляцоўкі для будаўніцтва Беларускай АЭС, ўводу атамнай электрастанцыі ў эксплуатацыю, уплыве АЭС на навакольнае асяроддзе, формы і спосабы інфармавання насельніцтва.

Напрыканцы сустрэчы спадар амбасадар зрабіў запіс у кнізе ганаровых наведвальнікаў Беларускай АЭС, у якой выказаў падзяку за змястоўную інфармацыю і пажадаў добрых адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Японіяй.

Падобныя матэрыялы