Надрукаваць гэтую старонку
15.12.2016

Беларуская АЭС і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях пашыраюць інфармацыйнае супрацоўніцтва

Крыніца:

8 снежня 2016 года  інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС наведаў Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзімір Вашчанка падчас свайго візіту ў Астравецкі раён. Кіраўнік МНС пазнаёміўся з экспазіцыяй цэнтра і арганізацыяй работы па інфармаванню грамадскасці аб РЭАЛІЗАЦЫІ праекта будаўніцтве беларускай АЭС.

Уладзімір Аляксандравіч Вашчанка высока ацаніў дзейнасць інфармацыйнай службы прадпрыемства і даў канкрэтныя даручэнні сваім намеснікам і начальнікам абласных упраўленняў МНС па пашырэнні інфармацыйнага супрацоўніцтва паміж Беларускай АЭС і структурнымі падраздзяленнямі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Інфармацыйныя экспазіцыі па тэматыцы ядзернай энергетыкі неўзабаве з'явяцца ва ўсіх ўпраўленнях МНС. Для спецыялістаў інфармацыйных службаў Міністэрства будуць праведзены вучэбныя семінары, а спецыялісты аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў Беларускай АЭС з адукацыйнай мэтай наведаюць падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях рэспублікі.

Апошняя змена 15.12.2016