Надрукаваць гэтую старонку
16.12.2016

БелАЭС адказвае ўсім патрабаванням экалагічнай і радыяцыйнай бяспекі

Крыніца:

Беларуская АЭС адпавядае ўсім патрабаванням экалагічнай і радыяцыйнай бяспекі, заявіў на брыфінгу ў прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Васіль Каваленка.

"Праектная дакументацыя па будаўніцтве Беларускай АЭС праходзіла дзяржаўную экалагічную экспертызу, было атрымана станоўчае заключэнне. Пры правядзенні праектна-пошукавых работ  ацанілі ўздзеянне на навакольнае асяроддзе, правялі ўсе неабходныя даследаванні і працэдуры, - падкрэсліў Васіль Каваленка. - Беларусь як ніякая іншая краіна зацікаўлена ў бяспецы і надзейнасці працы атамнай электрастанцыі".

Апошняя змена 16.12.2016